Сын беларуса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Сын беларуса»
Тып газета
Краіна
Заснавана 18 мая 1924
Спыненне публікацый 19 верасня 1924
Мова беларуская мова
Галоўны офіс

«Сын белару́са» — заходнебеларуская газета. Выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 года ў Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень.

Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса». Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на дэнацыяналізацыю ўскраін, палітычны ўціск працоўных. Адстойвала інтарэсы народных мас Заходняй Беларусі, выступала супраць польскіх партый і беларускіх праўрадавых груповак. Друкавала выступленні беларускіх дэпутатаў у польскім сейме, справаздачы пра мітынгі ў Гарадку і Беластоку, інфармавала пра работу Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Да 10-й гадавіны з пачатку 1-й сусветнай вайны змясціла антываенныя публікацыі, у якіх асуджалася палітыка дзяржаў, што развязалі вайну. Падтрымлівала змаганне за беларускія школы, культуру як сродак сацыяльнага і нацыянальнага ўсведамлення народа. Паведамляла пра жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, Латвіі, Сербіі, БССР і ЗША. Змясціла ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі. Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]