Сыта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Honey & Water.JPG

Сыта́ — страва у многіх народаў, засалоджаная мёдам вада.

Сыту выкарыстоўвалі ў якасці поснай закраскі для кашы, куцці, кісялю. Самастойна спажывалі ў посныя дні. На памінкі, Дзяды гатавалася абрадавая страва канун — у сыту дадавалі хлеб.

Выкарыстанне ў пчалярстве[правіць | правіць зыходнік]

Пчаляры выкарыстоўвалі вадкую і густую сыту ў якасці падкормкі пчол. Вадкая складалася з 2—3 частак вады і 1 часткі мёду і выкарыстоўвалася вясной і раннім летам з мэтай павелічэння расплоду. Густая сыта гатавалася з 2—3 частак мёду і адной часткі вады і выкарыстоўвалася пры недахопе мёду ў вуллі пасля зімы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вештарт І. Ф., Цярохін С. Ф. Сыта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 324. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).