Сэрвацы Бярновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сэрвацы Бярновіч
POL COA Bernowicz.svg
герб «Бярновіч»

маршалак шляхты Слуцкага павета[d]
1808 — 1811

Нараджэнне 14 мая 1784(1784-05-14)
Смерць каля 1835
Род Род Бярновічаў
Бацька Міхал Бярновіч
Маці Кацярына з Валовічаў[d]
Жонка Аляксандра з Абуховічаў[d]
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны

Сэрвацы Станіслаў Антон Бярновіч (14 мая 1784, Бабоўня — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Бярновічаў уласнага герба «Бярновіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Бярновіча[1] і Кацярыны Юзафаўны з Валовічаў[2].

Старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811). Уладальнік маёнткаў Бабоўня, Грозава, Рымашы Слуцкага павета[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Св. Ганны (1817)[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай з Абуховічаў са Слуцкага павета[2]. Меў сыноў Мечыслава Лук’яна[1], які быў жанаты з В. Шэмеш[2], і Уладзіслава Аляксандра Генрыха[1], які быў жанаты з М. Зубко[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Л. А. Акаловіч Бярновічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]