Сюзанна Дзюшан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сюзанна Дзюшан
фр.: Suzanne Duchamp
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1889(1889-10-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1963(1963-09-11)[1][3] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Жусцін-Ісідор Эжэн Дзюшан[d]
Маці Lucie Duchamp[d]
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Мастацкі кірунак Дадаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюзанна Дзюшан-Кроці (фр. Suzanne Duchamp-Crotti; 1889, Бленвіль-Крэвон — 1963, Нёі-сюр-Сен) — французская мастачка.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сюзанна Дюшан вырасла ў незвычайна насычаным мастацтвам асяроддзі. Малодшая сястра французскіх мастакоў і скульптараў Марселя Дзюшана, Раймона Дзюшан-Віёна і Жака Віёна. У 1919 годзе Сюзанна другі раз выходзіць замуж — за швейцарскага мастака і графіка Жана Кроці. У якасці вясельнага падарунка Марсель Дзюшан даслаў ім падручнік геаметрыі і інструкцыі па вырабе рэдзі-мейда — кнігу трэба было падвесіць на ганку і дазволіць ветру і дажджу паступова разарваць яе на часткі.

Творчасць пары мастакоў, якое развівалася напачатку XX стагоддзя ў асяроддзі розных мадэрнісцкіх, авангардных плыняў Парыжскай школы мінула шлях ад дадаізму праз прадметнае мастацтва да абстракцыянізму высокага ўзроўня. Адной з яркіх ілюстрацый ранняга перыяду ў творчасці С. Дзюшан з’яўляецца палатно «Разбураная і адноўленая мультыплікацыя», якое захоўваецца ў Чыкагскім інстытуце прыгожых мастацтваў (Multiplication brisée et rétablie, 1918—1919).

На працягу ўсяго жыцця Сюзанна працягвала ўдзельнічаць у выставах, такіх як выстава «Femmes Peintures Français» (1925) у Галерэі Барбазанж, арганізаваная жанчынамі-мастакамі, якія жадалі атрымаць прызнанне ў свеце мастацтва. Яна таксама выстаўлялася разам з Мары Ларансен у «Les Femmes Artistes d’Europe» у Нацыянальнай галерэі Жэ-дэ-Пом у 1937 годзе.

У 1945 годзе пасля вайны Сюзанна Дзюшан становіцца членам Саюза жанчын і скульптараў, рэгулярна выстаўляла пейзажы, партрэты і кветкавыя нацюрморты ў сваіх салонах.

У 1967 годзе апошні з жывых прадстаўнікоў мастацкага прозвішча Дзюшанаў, Марсель арганізаваў у Руанскім музеі прыгожых мастацтваў рэтраспектыўную выставу, дзе можна было пазнаёміцца ​​і з работамі С. Дзюшан. У наш час найбуйны збор яе палотнаў захоўваецца ў Музеі мастацтваў Філадэльфіі. Выставы яе твораў апошнім часам праходзілі ў парыжскім Цэнтры Пампіду, нью-ёркскім Музеі сучаснага мастацтва, у Доме мастацтваў у Мюнхене і інш.

Зноскі

  1. а б Suzanne Duchamp
  2. Delarge J. Suzanne DUCHAMP // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.