Сябры (суполка насельніцтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сябры́[1][2] — назва людзей (пераважна ў Вялікім Княстве Літоўскім), якія супольна валодалі і карысталіся ворнай зямлёй, сродкамі вытворчасці, прамысловымі ўгоддзямі. Іншыя назвы: дольшчыкі, патужнікі, саўдзельнікі, таварышы[1][2].

Згадваецца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 года. Сябрамі маглі быць сяляне з уласнай гаспадаркай і без яе, купцы, свецкія і духоўныя феадалы. З умацаваннем феадальна-прыгонніцкай сітэмы і развіццём грашовых адносін сябрыннае (сяброўскае) землекарыстанне паступова ператваралася ў падворна-спадчыннае.

На тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны рэшткі супольнага землекарыстання захаваліся да пачатку XX стагоддзя.

Народны звычай сумеснага карыстання пашай, сенажаццю, пчоламі, адоранай жывёлай і г.д. меў назву сябрына. Характэрнымі рысамі ўзаемаадносін у сябрыне дружба і ўзаемадапамога.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]