Сядзіба Курчаў (Вусце)
Славутасць | |
Сядзіба Курчаў | |
---|---|
![]() Панскі дом у Вусці (да нашага часу не захаваўся) | |
54°26′26″ пн. ш. 30°23′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сядзіба Курчаў — колішняя сядзіба ў в. Вусце Аршанскага раёна Беларусі. Сядзіба не захавалася. Да нашага часу дайшлі некаторыя элементы парку на паўночнай ускраіне вёскі: штучная сажалка з дамбай, доўгая алея з лістоўніцы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1782—1785 гадах маёнтак Вусце належаў Марыі Міхайлаўне Ваташнёвай. У той час Вусце ўяўляла сабой сяло з 40 дварамі, у якіх пражывалі 144 мужчыны і 148 жанчын. Таксама меліся панскі двор, млын на адно кола[1]. Агульная плошча маёнтка складала 3781 дзесяціну (1 дзес. = 1,0925 га) у тым ліку 39 дзесяцін пад сялібамі, 3129 дзесяцін пад раллёй, 393 — пад лесам. Па тых часах маёнтак моцна узараны. У 1797—1806 гадах маёнткам валодала Марыя Дзмітрыеўна Стурза.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5.jpg/220px-%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5.jpg)
З 1841 года маёнтак з’яўляўся ўласнасцю Іосіфа Адамавіча Курча. У 1895 годзе ў ім было 2 млыны (100 руб. прыбытку) і 4 карчмы (260 руб. прыбытку). Агульная плошча маёнтка скарацілася да 1640 дзесяцін. З іх 150 дзесяцін паплавоў, 253 дзесяціны ворыва і 1000 дзесяцін лесу. Гаспадарка Курча мела каля 100 кароў і 20 выязных коней, гадаваліся свінні, авечкі, птушка. На двары стала працавалі 17 сем’яў парабкаў. Ворыўныя землі і сенакосныя паплавы Курча апрацоўваліся мясцовымі сялянамі, якіх нялёгкае жыццё вымушала наймацца на падзённую працу з аплатай ад 15 да 50 капеек у дзень ці арандаваць зямлю на ўмовах «трэцяга снапа» — дзве трэці ўраджая забіраў пан. Асноўны прыбытак маёнтку прыносіла каровіна масла і садавіна, якія Курч выпраўляў на продаж у Петраград і па Дняпры ў Кіеў. Масла выпрацоўвалася на месцы, а садавіну даваў вялікі панскі сад.[2] На пачатак ХХ ст. фальварак Вусце Курчаў меў 8 двароў, 94 жыхары, 587 дзесяцін зямлі, у тым ліку 200 дзесяцін лесу. У 1900 годзе панскім садаводам Д. Я. Лісоўскім закладзена алея з лістоўніц.
З 1903 года пачынаюцца хваляванні вусцянскіх сялян. 16 верасня 1903 года начальнік магілёўскага губернскага жандарскага праўлення палкоўнік Палякоў даносіў у дэпартамент паліцыі: «По заявлению местных землевладельцев, как, напр., гг. Чачкова, Курча, генерала Рейна и др., усиливаются волнения крестьян, особенно такая перемена в настроении крестьянских умов сказалась в конце истёкшего лета и выразилась более рельефно в убийстве полицейского урядника Якушевича». Вясной 1905 года пачаліся забастоўкі сельскагаспадарчых рабочых маёнтка Вусце, спынілі працу і сяляне-падзёншчыкі. Да Курча было накіравана патрабаванне ўсталяваць 10-гадзінны працоўны дзень, павялічыць заробак падзёншчыкам да 50—75 капеек у дзень і сталым працаўнікам — на 2 рублі ў месяц, завесці разліковыя кніжкі, адмяніць урочную сістэму работ, ветліва абыходзіцца з работнікамі і інш.[3]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзіба Курчаў (Вусце) на сайце Глобус Беларусі (руск.)