Аскар Фёдаравіч Рэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аскар Фёдаравіч Рэйн
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1829(1829-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1917(1917-12-09) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Хрысціян Рэйн[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды і званні
ордэн Святога Уладзіміра

Аскар Фёдаравіч Рэйн (руск.: Оскар (Эдуард Рейнгольд Оскар Карлов Христианов-Фридрихов) Фёдорович Рейн; 1829 — пасля 1867) — расійскі ваенны інжынер. Генерал-лейтэнант[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роду Рэйнаў паходзіць з Цюрынгіі. 30 мая 1796 года ў сям’і духоўнай асобы Хрысціяна Рэйна нарадзіўся сын Карл Хрысціян, які ў 1819 годзе прыехаў у Расійскую імперыю, настаўнічаў, у 1821 годзе пераехаў у Рэвель і прыняў расійскае падданства. У 1834 годзе быў прызначаны генерал-суперінтэндантам Эстляндыі (Эстоніі), быў удастоены трох Ордэнаў св. Ганны, чым набыў права на патомнае дваранства.

У сям’і Карла Хрысціяна нарадзіўся сын Аскар. У 1849 годзе ён скончыў Галоўнае інжынернае вучылішча. Застаўся ў вучылішчы для працягу навучання. У 1851 скончыў Афіцэрскія класы вучылішча. Ваенны інжынер. Выпушчаны паручнікам у палявыя інжынеры[1]. Пасля заканчэння вучылішча быў у 1854 годзе накіраваны ў Іркуцк у распараджэнне генерал-губернатара Усходняй Сібіры графа М. М. Мураўёва[ru]. Пасля доказу Невельскім[ru] суднаходнасці Амура, быў здзейснены выпрабавальны сплаў, які ўзначальваўся самім Мураўёвым, у ім удзельнічаў і А. Ф. Рэйн, якому даручылі скласці праект умацавання вусця Амура. Пасля падпісання ў 1858 годзе Айгунскага дагавора[ru] А. Ф. Рэйн за ўдзел у далучэнні Амурскага края да Расіі быў узнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра. З 1856 г. ваенны інжынер-капітан, з 1859 г. падпалкоўнік, з 1862 г. палкоўнік, з 1863 г. начальнік ваенных інжынераў Усходняй Сібіры. Звольніўся ў 1867 годзе ў адстаўку ў чыне генерал-маёра.

Пражываў у Санкт-Пецярбургу. Набыў ва ўласнасць 5-павярховы даходны дом князёў Мурузі[ru] (Ліцейны пр. 24/27), дзе і жыў да рэвалюцыі са сваімі дзесяццю дзецьмі.

Валодаў маёнткам Бабінічы ў Горацкім павеце, дзе вялася ўзорная гаспадарка, меўся бульба-крухмальны завод, млын мукамольны з турбінай і крупадзёркай[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў дзесяць дзяцей.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 годзе ў раёне рассялення Амурскага пешага батальёна, на беразе Амура заснавана станіца Рэйнава (руск.: Рейнова), названая ў гонар Аскара Рэйна, удзельніка першых амурскіх сплаваў[3].

Згаданы на адной з памятных дошак на помніку Мураўёву-Амурскаму[ru] ў Хабараўску, пастаўленым у 1891 г.

Зноскі

  1. а б РЕЙН Оскар Федорович (около 1831 — ?)
  2. Півавар М. В. Бабінічы // Сядзібы Віцебшчыны. — Мн.: БелЭн, 2020. — 256 с. — ISBN 978-985-11-1202-5.
  3. Записки забайкальских казаков XIX века: Белокопытов П. В. Дневник; Раевский Ю. В. Путевые записки / изд. подгот. Н. П. Матхановой; Рос. акад. наук, Сиб. отд-ние, Ин-т истории; Гос. архив Иркутской обл. — Новосибирск, 2016. — 214 с. (История Сибири: первоисточники; вып. XV). ISBN 978-5-93889-308-5