Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў, Райца)
| Сядзібна-паркавы комплекс | |
| Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў | |
|---|---|
| Сядзіба Путкамераў у пач. XX ст., Ян Булгак | |
| 53°28′25″ пн. ш. 26°01′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Райца |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў — помнік дойлідства класіцызму ў в. Райца (Карэліцкі раён). У будынку размешчаная медыцынская ўстанова.
Пабудаваны ў XIX стагоддзі ў маёнтку Слізняў. У пачатку XX стагоддзя сядзіба належала Ваўжынцу Путкамеру.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Аднапавярховы драўляны Т-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Сцены атынкаваныя і дэкарыраваныя кутнімі пілястрамі, расчлянёныя вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Цэнтр галоўнага паўднёва-ўсходняга фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку дваровага фасада да будынка прымыкае выцягнутае крыло. Унутраная планіроўка анфіладная.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
