Сямён Сцяпанавіч Навумовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Сцяпанавіч Навумовіч
Дата нараджэння 15 лютага 1922(1922-02-15) (102 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера траўматалогія, артапедыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Сямён Сцяпанавіч Навумо́віч[1] (нар. 15 лютага 1922, Копысь) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Копысі Аршанскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і пачаў працу ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Оперативное лечение несросшихся переломов и ложных суставов шейки бедра».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

С. С. Навумовічу належаць навуковыя працы па эксперыментальным пратэзаванні, хірургічнай дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, пераломах і вывіхах шыйкі сцягна, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту, скаліёзу і інш.

Аўтар шэрагу патэнтаў[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]