Сямён Сільвестравіч Пустэльнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сямён Сільвестравіч Пустэльнікаў[1] (10 лютага 1921 — 5 лютага 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, баец-пагранічнік 9-й заставы 2-га пагранічнага атрада пагранічных войскаў НКУС ССР Украінскай пагранічнай акругі, яфрэйтар, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 лютага 1921 ў вёсцы Свісцёлкі цяпер Аршанскі раён, Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага. Беларус. Адукацыя сярэдняя. Працаваў у горадзе Орша ў чыгуначных майстэрнях.

Служыў у пагранічных войсках НКУС СССР з 1940 года. Удзельнік абароны Ленінграда, быў чатыры разы паранены.

У 1945 годзе праходзіў службу ў званні яфрэйтара на 9 заставе 2-га пагранатрада памежных войскаў НКУС, размешчанага ў Радэхаўскім раёне, Львоўскай вобласці, Украінская ССР.

5 лютага 1945 9-я застава 2-га пагранатрада памежных войскаў НКУС вяла бой з бандай УПА. Пасля перастрэлкі банда стала адыходзіць да лесу. Пагранічнік яфрэйтар Пустэльнікаў, бачачы, што бандыты адрываюцца ад заставы, сеў на вясковага каня, абагнаў банду і агнём скаваў яе дзеянні. Бандыты паранілі і акружылі Пустэльнікава, спрабавалі ўзяць яго жывым. Пустэльнікаў забіў трох бандытаў, а калі скончыліся патроны падарваў сябе гранатай, выбухам якой былі забітыя яшчэ два бандыты. Ахвяраваўшы жыццём, Пустэльнікаў забяспечыў падыход заставы да месца бою і ліквідацыю банды.

Пахаваны ў вёсцы Паторыца Сокальскага раёна Львоўскай вобласці Украіны.

Зноскі

  1. Напісанне Сямён Сільвестравіч Пустэльнікаў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.130

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. — Т.13. Мн., 2001. — С. 130.