Яфрэйтар
Выгляд
| Яфрэйтар | ||
|---|---|---|
| | ||
| Краіна | Беларусь | |
| Старэйшае званне | малодшы сяржант | |
| Малодшае званне | радавы | |


Яфрэйтар (ад ням.: Gefreiter) — 1) воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З’явілася ў 17 стагоддзі ў Германіі. У Савецкай Арміі з лістапада 1940 года — салдацкае воінскае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае воінскаму званню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краін — першаснае воінскае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).
Воінскае званне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочвання.[1]
Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 320. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).