Сянаж

Сяна́ж — грубы корм з правяленых дзікарослых траў і кармавых культур.
Скошаныя і правяленыя расліны пасля правяльвання да вільготнасці 45—55[1] % шчыльна закладваюць у герметычныя сянажныя сховішчы (сянажныя вежы або траншэі). З мэтай паскарэння падвяльвання сыравіну здрабняюць, бабовыя расліны дадаткова плюшчаць. Ва ўмовах нізкай вільготнасці затрымліваецца рост бактэрый, а герметызацыя дазваляе пазбегнуць развіцця плесні.
Спажывецкая каштоўнасць сенажу абумоўлена высокім утрыманнем сухога рэчыва і захоўваннем найбольш каштоўных частак раслін. Здрабненне зыходнай сыравіны дазваляе праводзіць механізаваную раздачу корму жывёлам. Дзякуючы нізкай вільготнасці, сянаж не замярзае.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ ГОСТ 23637-90
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сянаж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сенаж / Евсеев Н. К. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)