Сянасіс Даўгелішкіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сянасіс Даўгелішкіс
літ.: Senasis Daugėliškis
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
руск.: Даугелишки[1]
Насельніцтва
  • 33 чал. (2001)
Часавы пояс
Сянасіс Даўгелішкіс на карце Літвы
Сянасіс Даўгелішкіс (Літва)
Сянасіс Даўгелішкіс

Сяна́сіс Даўгелі́шкіс[2] (літ.: Senasis Daugėliškis), традыцыйная беларуская назва — Даўгілішкі[3] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Наўясісдаўгелішкіскай сянюніі. Размешчаны за 3 км ад Наўясіс Даўгелішкіса, за 7 км на ўсход ад Ігналіны, недалёка ад возера Вірэкшта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладанне Гаштольдаў. У 1511 годзе канцлер Альберт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касцёл.

У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданне Плятэраў.

У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касцёл.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Літве.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва з 1865 па 2011
1865*[1] 1880[5] 1959пер. 1970пер.[6] 1979пер. 1982[7] 1986[8] 2001пер.
270 370 166 134 86 103 80 33
2008 2011пер. - - - - - -
45 31 - - - - - -
  • * pagal enciklopedijos išleidimo metus. Metai, kurių duomenys pateikti enciklopedijoje, nenurodyti.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца
  • Капліца
  • Могілкі: татарскія, іўдзейскія

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Замак (XVI ст.)
  • Касцёл (1831)

Зноскі

  1. а б Даугелишки. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). СПб, 1865, C. 15
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
  4. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 912.
  6. Senasis Daugėliškis. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 182 psl.
  7. Senasis Daugėliškis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, X t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.X: Samnitai-Šternbergas, 99 psl.  (літ.)
  8. Senasis Daugėliškis. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 651 psl.  (літ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]