Сяргей Аляксандравіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Волкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Волкаў
Нарадзіўся 27 студзеня 1999(1999-01-27)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 20
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2016 — Беларусь Віцебск 2 (0)
2017   Беларусь Орша 5 (0)
Нацыянальная зборная**
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 верасня 2019.

Сяргей Волкаў (нар. 27 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2], дзе да канца сезону згуляў у пяці матчах Першай лігі. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Віцебск».

У сезоне 2018 зноў стаў выступаць за дубль «Віцебска», а са жніўня 2018 года стаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 верасня 2018 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Віцебск Беларусь 22 6
2017 (1) дубль Віцебск Беларусь 7 1
2017 (2) Д2 Орша Беларусь 5 0
2018 Д1 Віцебск Беларусь 2 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]