Сяргей Аляксандравіч Кандрацьеў
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Кандрацьеў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 лютага 1990[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Сяргей Кандрацьеў (нар. 2 лютага 1990, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама». У сезоне 2010 быў асноўным левым абаронцам, але потым быў выцеснены з асноўнага складу.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[2]. У гомельскім клубе трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца. У лютым 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[3].
У сакавіку 2014 падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[4]. У складзе брэсцкага клуба стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам таксама гуляў флангавага абаронцу. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 29-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за канфлікту з арбітрам пасля выдалення Уладзіміра Шчэрбы[5]. Застаўшыся удзевяцёх, брэсцкі клуб разгромна саступіў 0:7, а Кандрацьеў атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю.
У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком «Дынама», стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. Па заканчэнні сезону пакінуў клуб[6].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[7], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. У складзе «Белшыны» таксама стаў асноўным абаронцам.
У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, аднак ужо ў красавіку пакінуў каманду і завяршыў кар’еру[9].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Sergey Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. "Гомель" подписал двухлетний контракт с Сергеем Кондратьевым
- ↑ Сергей Кондратьев покидает "Гомель" Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком
- ↑ Футбол. Владимир Щербо: Богунов — мой любимый актер после Джимма Керри
- ↑ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо"
- ↑ Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с "Нафтаном", Руслан Гунчак продлил соглашение
- ↑ Сергей Кондратьев и Никита Шугунков сменили "Нафтан" на "Белшину"
- ↑ В 29 ушел из футбола и начал штурмовать IT: история бывшего защитника минского и брестского «Динамо»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)