Сяргей Аляксандравіч Сямашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Сямашка
Нараджэнне 12 кастрычніка 1960(1960-10-12) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Узнагароды

Сяргей Аляксандравіч Сямашка (нар. 12 кастрычніка 1960, в. Коцькі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар інфармацыйных сістэм).

Працаваў дарожным майстрам, галоўным інжынерам дыстанцыі пуці, начальнікам пуцявой машыннай станцыі № 94 Прыбалтыйскай чыгункі, галоўным інжынерам пуцявой машыннай станцыі № 118 Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка дыстанцыі пуці па кадрах і быту Віцебскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].

Зноскі