Перайсці да зместу

Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дварэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дварэц
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 592
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дварэц.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Азяранскага сельсавета (3 населеныя пункты: Азяраны, Бярнатаўшчына і Кажухоўцы), таксама ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Буцвілавічы, Кулікоўшчына, Літаварцы, Рыбалава, Слайкоўшчына і Ціцейкі)[1]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раготнаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Раготна, вёскі Боркі, Дудзічы, Жыкавічы, Івязь, Навасёлкі, Петрукі, Пузавічы, Саваздзякі, Саннікі, Сямёнавічы, Яхноўшчына)[2]. 30 сакавіка 2021 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мяляхавіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Белагурна, вёскі Агароднікі, Белалозы, Дукрава, Жыхі, Івязянка, Каменка, Мяляхавічы, Харашкі, Цецеравец, Чураі, Ягадная і хутар Выгада)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1395 чалавек[4], з іх 80,3 % — беларусы, 14,1 % — палякі, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,5 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1592 чалавекі[6].

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 марта 2021 г. № 309 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области Архівавана 26 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.