Сяргей Анатолевіч Сасноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Сасноўскі
SosnovskySerg.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Анатолевіч Сасноўскі
Мянушка Сасна
Нарадзіўся 14 жніўня 1981(1981-08-14)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера*
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Трактар (Мінск) 39 (2)
2002 — 2004 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 57 (1)
2005 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 25 (2)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 49 (2)
2008 — 2010 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 72 (3)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Том (Томск) 22 (0)
2013 Сцяг Беларусі Мінск 30 (2)
2014 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 44 (0)
Нацыянальная зборная**
2003 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь 17 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 04.02.2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11.07.2012.

Сяргей Сасноўскі (нар. 14 жніўня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў мінскім «Трактары», пазней выступаў у МТЗ-РІПА, «Зорцы-БДУ» і «Нёмане».

У 2008—2010 гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, з якім тройчы стаў чэмпіёнам краіны. 27 жніўня 2009 у матчы плэй-оф Лігі Еўропы з балгарскім «Літэксам» забіў два галы, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першым матчы з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1.

У пачатку 2011 стаў іграком расійскага клуба «Том». Большую частку 2012 года прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2013 перайшоў у «Мінск» і стаў асноўным абаронцам каманды. Прывёў гэты клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2012/13 (у фінале забіў гол, а пасля атрымаў пашкоджанне, але застаўся на полі з перавязанай галавой).

У снежні 2013 падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У жодзінскім клубе, аднак, згуляў толькі ў першым матчы сезону (29 сакавіка з «Нафтанам»), пасля чаго атрымаў траўму, з-за якой прапусціў увесь сезон 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[3].

У лютым 2015 апынуўся ў гродзенскім «Нёмане», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У сакавіку 2015 быў абраны капітанам каманды[5] і стаў асноўным цэнтральным абаронцам гродзенцаў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[6]. У другой палове сезону 2016, калі галоўным трэнерам гродзенцаў стаў Ігар Кавалевіч, страціў месца ў асноўным складзе. У снежні 2016 года стала вядома, што Сасноўскі пакідае «Нёман»[7].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Іслач»[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

1 красавіка 2009 дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Казахстана. Усяго за зборную згуляў 17 матчаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]