Перайсці да зместу

Сяргей Анатольевіч Іваноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Анатольевіч Іваноў
Дата нараджэння 19 лістапада 1968(1968-11-19) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар

Сяргей Анатольевіч Іваноў (нар. 19 лістапада 1968, Стэрлітамак, Расія) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лістапада 1968 года ў Стэрлітамаку. Скончыў у 1994 годзе Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Урач-хірург-анколаг у аддзяленні пухлінаў галавы і шыі Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера (1995—2008). Затым у Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на лячэбным факультэце, кафедра траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі (2008—2010), медыка-дыягнастычным факультэце, кафедра анкалогіі (з 2010).

Навуковыя інтарэсы: пластычная хірургія твару, дыягностыка пухлінаў глоткі і гартані, лячэнне пухлінаў губы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]