Сяргей Анісімавіч Каваленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Анісімавіч Каваленка
Дата нараджэння 27 лістапада 1921(1921-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1945(1945-02-02) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота, партызаны
Гады службы 19401941, 19431945
Званне радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Сяргей Анісімавіч Кавале́нка (27 лістапада 1921, вёска Ульянавічы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 2 лютага 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. А. Каваленка нарадзіўся ў вёсцы Ульянавічы (сучасны аграгарадок Ульянавічы ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). З 1932 г. жыў у Магілёве. Вучыўся ў чыгуначнай школе № 24. Скончыў 10 класаў школы. Працаваў змазчыкам паравоза ў чыгуначным дэпо. У 1940—1941 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, разам з бацькам дапамог дзесяткам салдат пазбегнуць палону. Трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—1944 гг. у партызанскім атрадзе на тэрыторыі Літвы. На фронце з красавіка 1944 г., радавы.

Стралок 5-й стралковай роты 299-га стралковага палка (225-я стралковая дывізія, 21-я армяя, 1-ы Украінскі фронт) С. А. Каваленка вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на рацэ Одэр на паўднёвы захад ад горада Шургаст (Германія). 1 лютага 1945 г. у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар С. А. Каваленкі названы вуліцы ў Магілёве і Сянно; у Магілёве на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каваленка Сяргей Анісімавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 297—298.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]