Сяргей Васільевіч Саседаў
Сяргей Васільевіч Саседаў | |
---|---|
руск.: Сергей Васильевич Соседов | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Сергей Васильевич Соседов |
Род дзейнасці | журналіст, музычны крытык, рэферы, сцэнарыст, рэдактар, тэлевядучы, вядучы |
Дата нараджэння | 23 мая 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Сайт | sosedov.tv |
![]() |
Сяргей Васільевіч Саседаў (руск.: Серге́й Васи́льевич Сосе́дов; нар. 23 мая 1968, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі журналіст, музычны крытык, гісторык музыкі, рэдактар, тэлевядучы, сцэнарыст. Член Саюза журналістаў Масквы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 мая 1968 года ў Маскве. У 1985 годзе скончыў школу, а ў 1983 годзе — музычную школу (па класе фартэпіяна)[1].
Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў кур’ерам у чыгуначнай газеце «Гудок», дзе і пачаў сваю журналісцкую практыку. Першы матэрыял з’явіўся ў «Гудку» у 1989 годзе — гэта было інтэрв’ю са спявачкай Эдзітай П’ехай[2].
Займаўся самаадукацыяй — у 1984—1993 гадах слухаў лекцыі па тэорыі і гісторыі музыкі ў Маскоўскім музычным вучылішчы і кансерваторыі. У 1988 годзе наведваў рэжысёрскія курсы ў Маскоўскім абласным інстытуце культуры[1].
У 1994—1996 гадах працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Российские вести».
У 1996 годзе скончыў газетна-часопіснае аддзяленне факультэта журналістыкі МДУ імя Ламаносаў з чырвоным дыпломам[1].
Стаў вядомым пасля здымак у праграме «Акулы пяра», якая выходзіла на ТВ-6 у 1995—1998 гадах[2]. У 1997 годзе на ТВ-6 прымаў удзел у праекце «Акулы палітпяра».
Супрацоўнічаў з выданнямі «Искус», «Мегаполис—Континент»[3][4].
Са студзеня 1997 па ліпень 1998 года працаваў прэс-менеджарам аддзела эксплуатацыі канцэртнай залы (цяпер «Акадэмічнай») Расійскай акадэміі навук.
Са снежня 1998 па красавік 2000 года быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Среда» канцэрна «Вечерняя Москва».
З мая 2000 па май 2001 года — эксперт газетнага аддзела і музычны аглядальнік газеты «Лига наций».
З чэрвеня 2001 года — музычны рэдактар-аглядальнік «Рок Держава».
З верасня 2002 па май 2004 года — аглядальнік штомесячнага музычнага часопіса «Хит-парад».
У якасці запрошанага журналіста-эксперта рэгулярна ўдзельнічаў у рэлігійнай тэлепраграме «Канон» на ТВ-6.
У верасні — лістападзе 2002 года на ДТВ ён выступіў аўтарам сцэнарыя і вядучым некалькіх выпускаў штотыднёвага ток-шоу «Под пресс»[5].
У 2007―2008 гадах ― член журы тэлеконкурсу «Суперстар» на НТВ.
З 2010 па 2015 год быў адным з чатырох суддзяў пеўчага шоу «Х-фактар» на ўкраінскім канале СТБ[6].
З 2020 па 2023 год — член журы праекта «Суперстар! Возвращение» на НТВ.
З верасня 2021 па снежань 2023 года-вядучы ток-шоу «За гранью» на НТВ[7][8].
З кастрычніка 2021 года па студзень 2023 года — член журы праекта X-Фактар Беларусь на тэлеканале «Беларусь 1»[9].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе падтрымаў анэксію Крыма Расіяй[6]
З 2017 года выступае з праўладнай рыторыкай. Негатыўна адгукаўся пра пратэстны рух у Беларусі, рабіў украінафобскія заявы, вельмі негатыўна адгукаўся пра расіян, якія эмігравалі пасля ўварвання Расіі на Украіну[10].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]15 студзеня 2023 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну быў унесены ў санкцыйны Спіс Украіны[11][12] бо ён «выказаўся публічна ў падтрымку так званай „спецаперацыі“ РФ на тэрыторыі Украіны, мяркуе, што Украіна пры падтрымцы краін НАТА і ЗША магла напасці на Расію. Крытыкуе расійскіх зорак, якія выступілі супраць вайны і пакінулі тэрыторыю РФ»[13].
Страта назапашванняў
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 годзе пазбавіўся сумы больш за 10 мільёнаў рублёў[14] у цяпер закрытым банке «Югра». З гэтай нагоды выступаў у 2018 годзе на круглых сталах у Дзярждуме (у прыватнасці, у лістападзе) з рэзкай крытыкай Цэнтрабанка, Набіулінай і Пуціна.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Бацька — Васіль Мацвеевіч Саседаў (1930—2009) — па прафесіі міліцыянер, 30 гадоў адслужыў у органах ГУУС, працаваў ва ўпраўленні па ахове метрапалітэна да 76 гадоў, памёр ад раку лёгкага[15][16][17].
- Маці — Антаніна Пятроўна Саседава (нар. 4 лютага 1936) — інжынер-тэхнік, на пенсіі[15][16].
- Старэйшы брат — Уладзімір Васільевіч Саседаў (нар. 7 сакавіка 1960) — інжынер сувязі, працуе менеджарам па продажы сантэхнікі[16][17].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты гомасексуал[18].
Зноскі
- ↑ а б в Сергей Соседов — Звёздное досье, LIVEstory . Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.
- ↑ а б Сергей СОСЕДОВ: «Музыка, которая нужна для моего мира, для моего душевного состояния, уже давно написана…» . Правда Украины (17 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Акулы пера с Е. Белоусовым . Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2020. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Акулы пера с И. Салтыковой . Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ АНДРЕЙ РАЗИН И КАТЯ ЛЕЛЬ ПОПАДУТ "ПОД ПРЕСС!" . InterMedia (15 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ а б «Крымское клеймо» на российских артистах (руск.). Крым.Реалии (4 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2023. Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ Сергей Соседов стал ведущим нового шоу о необычных людях . РИА Новости (30 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Сергей Соседов назвал нового ведущего «За гранью» говорящей головой
- ↑ "Х-Factor в Беларуси" - премьера 9 октября в 20:45 . Белтелерадиокомпания (8 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2021.
- ↑ Кравчук, Анна. Соседов, который длительное время работал в Украине, призвал бойкотировать Галкина и Хаматову (руск.). OBOZREVATEL NEWS (29 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2023. Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ Власти Украины ввели санкции против Андрея Кончаловского, Юрия Лозы и Сергея Соседова (руск.). InterMedia. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
- ↑ Зеленский ввел санкции против еще 198 российских деятелей культуры и медиасферы (руск.). Крым.Реалии (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2023. Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ СОСЕДОВ Сергей Васильевич - биография, досье, активы (руск.). Война и санкции. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2023. Праверана 20 красавіка 2023.
- ↑ Анжелика Радж. Программа "Ой, мамочки!" - Сергей Соседов . Мир 24 (28 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ а б «Секрет на миллион»: Сергей Соседов — YouTube . Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2019. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в Близких Сергея Соседова мучают комплексы — TV.UA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2010. Праверана 21 сакавіка 2011.
- ↑ а б Сергей Соседов впервые рассказал о своей семье | Обозреватель . Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 15 студзеня 2017.
- ↑ Сергей Соседов: Я никогда не получал удовольствия от секса с женщинами . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2018. Праверана 11 лютага 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі факультэта журналістыкі МДУ
- Рэдактары XX стагоддзя
- Рэдактары Расіі
- Рэдактары паводле алфавіта
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Тэлевядучыя НТБ
- Тэлевядучыя Першага канала
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Музычныя крытыкі СССР
- Музычныя крытыкі Расіі
- Журналісты паводле алфавіта