Сяргей Аляксандравіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Волкаў (футбаліст))
Футбол
Сяргей Волкаў
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Волкаў
Нарадзіўся 27 студзеня 1999(1999-01-27)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см[4]
Вага 77 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Жэніс
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2020 Беларусь Віцебск 45 (3)
2017   Беларусь Орша 5 (0)
2021—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 35 (1)
2022   Беларусь Віцебск 28 (0)
2024— Казахстан Жэніс (Астана)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2020 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Сяргей Волкаў (нар. 27 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец полацкай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[5], дзе да канца сезона згуляў у пяці матчах Першай лігі. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Віцебск».

У сезоне 2018 зноў стаў выступаць за дубль «Віцебска», а са жніўня 2018 года стаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 верасня 2018 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2019 трывала прыцягваўся да асноўнай каманды, спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе.

У сезоне 2020 стаў адным з асноўных ігракоў віцебскага клуба. У ліпені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Волкава ў барысаўскі БАТЭ, кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[6]. Не здолеў замацавацца ў аснове барысаўчан, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У лютым 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Рэгулярна гуляў у стартавым складзе, але не выратаваў віцебскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У пачатку 2023 года, пасля вяртання з арэнды, стаў шукаць варыянты працягу кар’еры, аднак у выніку пачаў сезон у складзе БАТЭ. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2023 года[8].

У лютым 2024 года стаў іграком казахстанскага «Жэніса»[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў трывала прыцягвацца да моладзевай зборнай.

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Віцебск Беларусь 22 6
2017 (1) дубль Віцебск Беларусь 7 1
2017 (2) Д2 Орша Беларусь 5 0
2018 Д1 Віцебск Беларусь 2 0
2019 Д1 Віцебск Беларусь 17 1
2020 Д1 Віцебск Беларусь 26 2
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 16 0
2022 Д1 Віцебск Беларусь 28 0
2023 Д1 БАТЭ Беларусь 19 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Volkaw // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/36
  4. а б https://fcbate.by/ru/team/first-team/id9425
  5. Игроки дублирующего состава на правах аренды перешли в ФК "Орша" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (20 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017.
  6. Сергей Волков из "Витебска" перейдет в БАТЭ (руск.). football.by (15 ліпеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  7. Хавбек БАТЭ Сергей Волков арендован "Витебском" (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  8. БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  9. Сергей Волков воссоединился с Денисом Гречихо (руск.). football.by (22 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.