Сяргей Георгіевіч Малафееў
Выгляд
| Сяргей Георгіевіч Малафееў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1901 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 красавіка 1969 |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Сяргей Георгіевіч Малафееў (1901, Вільня — 12 красавіка 1969, Пэнлі, Вялікабрытанія) — беларускі ўрач.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1920). Закончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, з 1933 быў дырэктарам павятовага шпіталя ў Свянцянах, працаваў хірургам.
3 кастрычніка 1939 года арыштаваны ў Вільні НКУС, трапіў у лагер пад Архангельск, дзе працаваў на лесапавале. У час другой сусветнай вайны трапіў у Армію генерала Андэрса, ваяваў пад Табрукам.
У 1947 трапіў у Вялікабрытанію, у польскі шпіталь у Пэнлі. Працаваў там асістэнтам хірурга і ўрачом на «ўсходніх» параходах. Адыйшоў ад беларускага руху[1].
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |