Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў
Дата нараджэння: 14 красавіка 1937(1937-04-14) (82 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковая ступень: кандыдат архітэктуры (1971)
Навуковае званне:

Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 14 красавіка 1937, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 19601973 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект». У 19731988 выкладчык БПІ (да 1983 загадчык кафедры жылых і грамадскіх будынкаў). 3 1988 кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац спорту «Юнацтва» ў Чалябінску

Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980) у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў гіраекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў Чалябінску[ru] (1967), Валгаградзе[ru] (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш.

Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектура универсальных зрелищно-спортивных залов. Мн., 1980;
  • Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн.. 1985.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Філімонаў Сяргей Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.