Мінскі палац спорту
Палац спорту | |
![]() | |
Месцазнаходжанне |
![]() |
---|---|
Пабудаваны | 1966 |
Хатняя каманда | МХК «Мінскія зубры» |
Умяшчальнасць | 3 311 |
Памеры поля | 61х30 |
![]() |
Мінскі палац спорту — шматфункцыянальны спартыўна-канцэртны комплекс у Мінску. Знаходзіцца ў цэнтры горада паміж праспектам Пераможцаў і ракой Свіслач. Палац можа прымаць спаборніцтвы па 22 відах спорту, а таксама канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы. Ёмістасць у спартыўным варыянце складае 3311 гледачоў, у канцэртнай - 4500.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Праект Рэспубліканскага Палаца спорту быў распрацаваны аўтарскім калектывам інстытута «Белдзяржпраект» у складзе галоўнага архітэктара С. Д. Філімонава, архітэктара Малышава В. М. і галоўнага інжынера праекта Каржэўскага В. У. Будаўніцтва вялося з верасня 1963 да мая 1966 года. Асаблівасцю праекта было асіметрычнае размяшчэнне гледачоў на стацыянарных трыбунах і сцэна на процілеглым баку спартыўнай пляцоўкі. Дадзенае рашэнне ў спалучэнні з выкарыстаннем зборных трыбун у партэры, дазваляла ператвараць арэну ў канцэртную залу. Праект стаў тыпавых і быў паўторна рэалізаваны ў Чалябінску[ru], Днепрапятроўску, Валгаградзе[ru] і Вільнюсе. У 1984 годзе Палац спорту уключаны ў Пералік помнікаў гісторыі і культуры БССР.