Сяргей Матырка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Матырка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 сакавіка 1985(1985-03-18) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык
Мова твораў беларуская
Прэміі

Сяргей Матырка (нар. 18 сакавіка 1985, в. Слабодка, Лепельскі раён) — беларускі перакладчык, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая і англійскія мовы», вывучаў нямецкую і швейцарскую літаратуры ў магістратуры і аспірантуры[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мае пару перакладных апавяданняў у часопісе «Макулатура», пераклаў на беларускую мову асобныя творы Ніла Геймана, Янаша (Горста Экерта), Фрэнсіса Скота Фіцджэральда[2].

Першы значны мастацкі пераклад з нямецкай мовы — «Дзівосныя гісторыі на дабранач» Эрвіна Мозэра[uk] (Янушкевіч, 2019)[3][2].

Пераклаў на беларускую мову раман «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера (Янушкевіч, 2021)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана:

  • 2020: Пераклад дзіцячай кнігі — за пераклад кнігі Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач».
  • 2022: за пераклад рамана «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера за «глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў»[4].

Зноскі

  1. Сяргей Матырка. Беларускi ПЭН (16 мая 2016). Праверана 9 сакавіка 2024.
  2. а б Сяргей Матырка – Аўтар. Аўдыятэка. Праверана 9 сакавіка 2024.
  3. Дзівосныя гісторыі на дабранач / Эрвін Мозэр; пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 240 с.
  4. Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана . Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 9 сакавіка 2024.