Сяргей Махонь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Сяргей Махонь
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1964(1964-10-09) (59 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1995—2001 Лакаматыў-КіС
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Іванавіч Махонь (нар. 9 кастрычніка 1964, Віцебск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Выступаў на пазіцыі разыгрываючага абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебску, бацька з Полацкага раёна, а маці — з Сенненскага.

У школе любіў урокі фізкультуры, дзе пачаў гуляць у баскетбол. Пасля пайшоў у СШ № 34, дзе трэнераванні праводзіў Міхал Міноў. Потым у віцебскай школе № 1 апынуўся ў заслужанага трэнера Беларусі Дзмітрыя Рыбакова, які праводзіў набор у секцыю хлопчыкаў 1964 года нараджэння. Па хуткім часе давялося перайсці ў СШ № 25, дзе арганізоўваўся першы спецклас па баскетболе, заняткі ў якім праводзіў Дзмітрый Рыбакоў.

Браў удзел у рэспубліканскіх моладзевых гульнях, па выніку якіх атрымаў запрашэнне ў зборную краіны свайго веку і дублюючы склад мінскага РТІ. Калі прыйшоў час ісці ў армію, дзякуючы Дзмітрыю Рыбакову апынуўся ў моладзевым складзе мінскага СКА.

Быў капітанам «Лакаматыва» з моманту яго стварэння ў 1990-х і да 2001 года. Пры яго актыўным удзеле віцябляне ў сезоне 1997/98 гадоў заваявалі сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны, былі фіналістамі Кубка Беларусі-1999. З 2003 года ўвесь час уваходзіць у трэнерскі штаб каманды.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]