Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі
Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі (нар. 26 лістапада 1954, г. Харкаў, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне радыёфізікі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча СПА (1977).
У 1972—1998 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. З 1998 года намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «СКБ Камертон». З 2006 года дырэктар навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «КБ Радар». З 2016 года дырэктар Рэспубліканскага навукова-вытворчага прадпрыемства «Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2014).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы шматпрамянёвых адаптыўных антэнных рашотак, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы інфармацыі, радыёлакацыі і канцэнтрацыі сверхвысокочастотных (ЗВЧ) электрамагнітных палёў. Вывучыў фізічныя ўласцівасці вядомай з’явы факусоўкі ЗВЧ-энергіі з перавыпраменьваннем на аснове звароту хвалевага фронту, тэарэтычна і эксперыментальна ацаніў перспектывы і спосабы яго практычнага выкарыстання ў задачах накіраванай перадачы ЗВЧ-энергіі, радыёлакацыі і сістэмах перадачы інфармацыі. Вызначыў колькасныя характарыстыкі эфектыўнасці аўтакагерэнтнай прасторавай апрацоўкі сігналаў на вялікіх і звышвялікіх апертурах.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 75 аўтарскіх пасведчанняў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Радиационные эффекты в полупроводниковых приборах. Минск, 1978 (в соавт.).
- Проникающие излучения в технологии полупроводниковых приборов и интегральных микросхем // Вестн. АН СССР. 1982. № 11.
- Воздействие радиации на интегральные микросхемы. Минск, 1986 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Момент истины
- Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)