Сяргей Міхайлавіч Краўцоў
Сяргей Міхайлавіч Краўцоў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | парусны спорт |
Нарадзіўся |
17 лютага 1960 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 172 см[2] |
Вага | 75 кг[2] |
Сярге́й Міха́йлавіч Краўцо́ў (нар. 17 лютага 1960, Мінск, БССР, СССР) — савецкі і беларускі яхтсмен, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1988 , 1992 і 1996 , чэмпіён свету, чэмпіён СССР[3], заслужаны майстар спорту СССР.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]На чэмпіянаце свету 1988 года ў алімпійскім класе Тарнада ў Таліне стаў чэмпіёнам свету разам з рулявым Юрыем Канавалавым.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года ў Пусане быў сёмым у класе «Тарнада» разам з рулявым Юрыем Канавалавым.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне быў дзявятым у классе «Тарнада» разам з рулявым Юрыем Канавалавым.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года, выступаючы за Зборную каманду Беларусі ў Саване ў якасці рулявога, быў дванаццатым у класе «Тарнада» разам са шкотавым Сяргеем Мясніковым.
З 2010 года ганяецца ў класе швертботаў «эМ-Ка» ў якасці аматара[4]. Жыве ў Мінску.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Узнагароды, званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны майстар спорту СССР
Зноскі
- ↑ Sports-Reference.com Праверана 23 лютага 2016.
- ↑ а б Olympedia — 2006.
- ↑ Артем А. Регаты, чемпионаты // «Катера и яхты» : журнал. — 1988. — № 6(136). — С. 13.
- ↑ Подведены итоги открытого кубка «Бульбашъ» в классе яхт «эМ-Ка»//Белорусская федерация парусного спорта. 2014-08-04(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петров А. Наши — чемпионы в «Торнадо»(руск.) // «Катера и яхты» : журнал. — 1988. — № 6(136). — С. 20-22.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Краўцоў — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- История парусного спорта Беларуси (руск.). yachting.by. Белорусская федерация парусного спорта. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2018. Праверана 9 жніўня 2018.