Перайсці да зместу

Сяргей Міхайлавіч Токць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхайлавіч Токць
Дата нараджэння 12 красавіка 1968(1968-04-12) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Міхайлавіч Токць (12 красавіка 1968, в. Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).

У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995 годзе — аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працуе на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 1920 стагоддзяў, праводзіць мікрагістрычныя даследаванні.

За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпендыю польскага ўрада імя Льва Сапегі[2], падчас якой сабраў матэрыял пра Скідзельскае паўстанне 1939 года[3].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць // «Наша Ніва», 7 красавіка 2008.
  3. Токць, Сяргей. Скідзельскае паўстанне 1939 года: антрапалогія канфлікту // «ARCHE» № 8 (83), 2009.