Скідзельскае паўстанне (1939)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Скідзельскае паўстанне - збройнае выступленне супраць польскіх уладаў, якое адбылося ў верасні 1939 года на тэрыторыі Скідзельскай гміны ў час 2-й сусв. вайны і савецкага паходу ў Заходнюю Беларусь.

Выступленне пачалося ў Скідзелі пад кіраўніцтвам рэвалюцыйнга камітэта на чале з членамі былой КПЗБ М. Літвіна, Г. Шагуна, А. Мазалеўскага і інш. Былі захопленыя пастарунак паліцыі, магістрат, электрастанцыя, пошта, маёнтак князя Чацвяртынскага.

Паўстанцы раззброілі эшэлон польскіх салдатаў каля вёскі Сікорыца, узялі пад кантроль чыгуначную станцыю, мост цераз Котру, захапілі ўладу ў Лунне, Лаўне, у іншых вёсках.

На падаўленне паўстання польскія ўлады кінулі вялікія сілы. Скідзель быў захоплены, цэнтр мястэчка падпалены. Былі расстраляныя каля 20 паўстанцаў. Але праз ноч да вёскі Пясчанка падыйшла разведвальная група Чырвонай арміі пад кам. капітана Чарняўскага на двух танках і двух бранемашынах. Чырвонаармейцы ўзброілі сяляні і з іх дапамогай узялі Скідзель штурмам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Дзелянкоўскі. Скідзельская быль // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №4, 1985. С.8,9.