Сяргей Уладзіміравіч Марцэлеў
Сяргей Уладзіміравіч Марцэлеў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Станіслававіч Марцэлеў[d] |
Маці | Таццяна Леанідаўна Яўменава[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Сяргей Уладзіміравіч Марцэлеў, або Марцалеў (нар. 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, былы кіраўнік маладзёжнай арганізацыі «Маладая грамада», палітвязень, вязень сумлення.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 красавіка 1977 г. у Мінску.
Унук Станіслава Марцалева, былога кіраўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук, і члена-карэспандэнта АН акадэміка-філосафа Леаніда Яўменава[1].
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ (1994—1997). Адлічаны па палітычных матывах пасля адміністрацыйных арыштаў, факт прызнаны ў дакладзе Дзярждэпа ЗША за 1997 год[2].
У 1996-1999 гадах быў у ЦК БСДП, у 1998—2000 гадах узначальваў маладзёжную арганізацыю «Маладая грамада».
2001—2005 гады — каардынатар міжнародных праектаў аднаго з польскіх фондаў[2].
Скончыў Познанскі ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча па спецыяльнасці «Паліталогія» (2000—2007)[2].
Удзельнік больш за 12 нацыянальных выбарчых кампаній у Беларусі, Польшчы і Украіне, у якіх выконваў адміністрацыйныя функцыі ці быў палітычным кансультантам[2].
Падчас выбараў 2006 года працаваў прэс-сакратаром Аляксандра Казуліна, мадэратарам і рэдактарам сайта kozylin.org, пісаў публіцыстычныя матэрыялы для сайтаў naviny.by і eurobelarus.info[1].
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года кіраваў перадвыбарчым штабам Мікалая Статкевіча[1].
Пераслед за грамадска-палітычную дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]За правядзенне пікета 10 снежня 1996 года, падчас якога выступалі ў абарону Славаміра Адамовіча арыштаванага за за верш «Забі прэзідэнта!» і раздавалі ўлёткі з Дэкларацыяй правоў чалавека, быў затрыманы і дастаўлены ў РУУС.
У сакавіку 1997-га за ўдзел у арганізаваным сацыял-дэмакратычнай моладдзю пікеце супраць прымусовага размеркавання ў чарнобыльскую зону студэнтаў быў асуджаны 10-цю суткамі адміністрацыйнага арышту.
На Акрэсціна, дзе адбываў пакаранне, Марцалеў абвясціў сухую галадоўку[1].
У 2010 годзе Марцалеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
19 снежня падчас разгону плошчы Марцалеў не быў затрыманы[3]. Арыштавалі Марцалева ўначы 23 снежня, знялі з цягніка, калі ён ехаў у Варшаву для ўдзелу ў перадачы «Белсата»[3].
Быў змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў[4].
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Марцалева вязнем сумлення[5].
4 красавіка 2011 года абвінавачанне зменена на больш мяккае — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч.1 арт. 342 КК РБ).
Да суда знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ.
16 мая 2011 года суддзя Заводскага суда Мінска Жана Брысіна асудзіла Марцалева на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна[4].
Тым жа днём ён быў вызвалены[1].
У 2012 годзе Марцалеў прапанаваў фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 года, а таксама лідарам апазіцыі і ключавым постацям у парламенцкай кампаніі прайсці праверку на дэтэктары хлусні, ці не з’яўляюцца яны агентамі КДБ[6].
25 сакавіка 2017 года Марцалеў затрыманы на акцыі пратэсту на Дзень Волі ў Мінску. Асуджаны на 5 сутак арышту[7].
Зноскі
- ↑ а б в г д [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.122-125 ISBN 978-0-929849-42-3]
- ↑ а б в г Сяргей Марцалеў: Нават у кладаўшчыкі не бяруць — матэрыяльна адказная пасада 15(недаступная спасылка)
- ↑ а б Невядомы паплечнік Статкевіча
- ↑ а б Сяргей Марцалеў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2017. Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ Amnesty International насчитала 16 узников совести в Беларуси
- ↑ Марцалеў: Хто адмовіцца ад дэтэктара хлусьні?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2021. Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ Адміністратыўны перасьлед
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. С. 96-97.
- Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.122-125 ISBN 978-0-929849-42-3.