Сярэдняе каралеўства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сярэдняе каралеўства
лац.: Francia media

Flag of None.svg
843 — 855


Flag of None.svg
 
Flag of Lorraine.svg
 
Flag of None.svg


Traktat verdun.svg
     Сярэдняе каралеўства і яго суседзі пры Лотары I
Сталіца Ахен
Дынастыя Каралінгі
кароль Сярэдняга каралеўства
 - 11 жніўня 843 — 29 верасня 855 Лотар I

Сярэдняе каралеўства — умоўная назва дзяржавы, утворанай у выніку падзелу Франкскай імперыі па Вердэнскаму дагавору ў 843 годзе, куды ўвайшла Італія і паласа земляў ад Нідэрландаў да Праванса. Да гэтага «Сярэдняга каралеўства», на чале якога стаў імператар Лотар I, адышла таксама большая частка былога франкскага каралеўства Бургундыя, за выключэннем невялікай паўночна-заходняй часткі на захад ад Соны, якая была замацавана за Заходнефранкскім каралеўствам і на тэрыторыі якой у далейшым утварылася герцагства Бургундыя.

Прумскі падзел Сярэдняга каралеўства Лотара I у 855 годзе

Тэрыторыя Сярэдняга каралеўства ахоплівала землі, населеныя рознымі народамі — германскімі (франкамі ў Аўстразіі, фрызамі ў Фрысландыі, алеманамі ў Эльзасе) і раманскіміБургундыі, Правансе і Італіі). Фактычнай сталіцай каралеўства быў не Рым, а Ахен. У 844 годзе Лотар I прызначыў свайго старэйшага сына Людовіка каралём Італіі, а ў 850 годзе папрасіў Рымскага Папу каранаваць Людовіка як імператара, хоць і сам працягваў быць імператарам.

У 855 годзе Лотар I, адчуўшы набліжэнне смерці, завяшчаў падзяліць яго «Сярэдняе каралеўства» паміж сваімі сынамі, пасля чаго пастрыгся ў манахі ў Прумскім абацтве і праз некалькі дзён памёр. Пасля Прумскага падзелу Італія і тытул імператара адышлі да старэйшага сына Людовіка II Італьянскага, а каралеўства Праванс (уключаючы большую частку Бургундыі) — да малодшага сына Карла Праванскага. Сярэдняму сыну Лотару II дасталася тэрыторыя, якая ахоплівала галоўным чынам заходнюю Аўстразію і Фрызію, названая затым Латарынгіяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (1890—1907).
  2. Шаблон:Кніга:Пірэн А.: Сярэднявечныя гарады Бельгіі