Сярэдняя Азія — Кітай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Газаправод Сярэдняя Азія — Кітай

Сярэдняя Азія — Кітайгазаправод ад Туркменістана да Кітайскай Народнай Рэспублікі (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), адчынены 21 снежня 2009 года. На час адкрыцця з'яўляўся найдаўжэйшым у свеце. Яго працягласць складае 7 тыс. кіламетраў, з якіх 1833 км пралягаюць праз Туркменістан, Узбекістан і Казахстан. Будаўніцтва першай часткі трубаправода гадавой магутнасцю 6 мільярдаў кубаметраў ажыццяўлялася за кошт кітайскага боку высілкамі 8 тыс. чалавек і цягнулася 2 гады і 3 месяцы. Прыродны газ пастаўляецца пераважна з туркменскага радовішча Паўднёвы Ёлатан, запасы якога сягаюць 14 трыльёнаў кубаметраў (5-е найбуйнейшае газарадовішча свету)[1]. У верасні 2011 г. гадавая прапускная здольнасць трубаправода ў выніку ўводу наступнай яго часткі ўжо сягала 30 млрд кубаметраў[2].

Зноскі

  1. Міхаіл Бацян. Газаправод «Сярэдняя Азія — Кітай». Хто выйграў і хто прайграў // Звязда : Газета. — 23 снежня 2009. — № 243 (26601). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
  2. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Міжнароднае радыё Кітая. Праверана 21 чэрвеня 2013.