Сігнэ Баўманэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігнэ Баўманэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 жніўня 1964(1964-08-07)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменніца, мастачка, мастак-мультыплікатар, кінарэжысёр
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сі́гнэ Ба́ўманэ (лат.: Signe Baumane; нар. 7 жніўня 1964) — латвійскі аніматар, мастак, ілюстратар і пісьменнік, у наш час жыве і працуе ў Нью-Ёрку. Член Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Яна таксама з'яўляецца педагогам, выкладала анімацыю ў Інстытуце Прата з 2000 па 2002 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сігнэ Баўмане нарадзілася ў горадзе Аўцэ Латвійскай ССР, дзяцінства правяла ў латвійскім Тукумсе і на востраве Сахалін. Літаратурную дзейнасць пачала ў 14-гадовым узросце. У 1989 годзе скончыла філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе пачала працаваць аніматарам латвійскай анімацыйнай студыі Dauka. Створаныя Баўманэ анімацыйныя рэкламныя ролікі на працягу некалькіх гадоў паказваліся па мясцовым тэлебачанні. У 1991 годзе яна выпусціла свой першы анімацыйны фільм «Ведзьма і карова» для якога яна была сцэнарыстам, рэжысёрам, сцэнографам і аніматарам.

Пасля двух гадоў працы ў якасці ілюстратара дзіцячых кніг у Маскве, яна вярнулася да анімацыі, ілюстрацыі і сцэнаграфіі ў 1993 годзе ў Рызе. Яна пераехала ў Нью-Ёрк у верасні 1995 года, стала супрацоўнічаць з амерыканскім аніматарам Білам Плімптанам.

У 1998 годзе яна аднавіла сваю працу як незалежны аніматар, стварыўшы некалькі фільмаў. Два з іх, «Жанчына» і «Ветэрынар» былі створаны падчас візітаў у Латвію, астатнія - у Нью-Ёрку[3][4].

Сігнэ Баўманэ ініцыявала і курыравала шэраг незалежных анімацыйных праграм і разам з Патрыкам Смітам і Білам Плімптанам стала арганізатарам Square Footage Films, групы незалежных нью-ёркскіх аніматараў, якія самастойна выдавалі і распаўсюджвалі DVD-дыскі са сваімі працамі[5].

Акрамя анімацыі, Баўманэ з'яўляецца аўтарам мноства карцін і скульптур[6], яна таксама працавала ілюстратарам дзіцячых кніг.

Яе анімацыйныя фільмы былі паказаны на фестывалях у Ансі, Берліне, Атаве, Венецыі, на кінафестывалях «Трайбека» і «Сандэнс». Многія з яе прац былі ганараваны ўзнагародамі.

У 2014 годзе выйшаў фільм Баўманэ «Камяні ў маіх кішэнях» — гэта поўнаметражная аўтабіяграфічная анімацыйная стужка, якая распавядае пра дэпрэсію, якая пераследвала тры пакаленні жанчын у яе сям'і. «Камяні ў маіх кішэнях» быў высунуты Латвіяй як «Лепшы фільм на замежнай мове» на 87-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», але не патрапіў у ліку намінантаў[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]