Ісламізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ісламізм (араб. الإسلام السياسي‎‎ — палітычны іслам) — рэлігійна-палітычная ідэалогія і практычная дзейнасць, накіраваныя на стварэнне ўмоў, пры якіх любыя супярэчнасці ўнутры грамадства і дзяржавы, дзе ёсць мусульманскае насельніцтва, а таксама міждзяржаўныя адносіны з іх удзелам будуць вырашацца на аснове нормаў шарыяту[1].

Мадыфікацыі ісламізму рознай ступені радыкальнасці з’яўляюцца ідэалогіяй такіх партый, як Браты-мусульмане, Эн-Нахда ў Тунісе, Партыя свабоды і справядлівасці і Аль-Нур у Егiпце, Партыя справядлівасці і развіцця ў Марока, Іслах ў Емене , Джамаат-і-Ісламі Бангладэш, Джамаат-і-Ісламі ў Пакістане, Саюз будаўнікоў ісламскага Ірана, Хезбала ў Ліване, ХАМАС у Палестыне, Нацыянальны кангрэс Судана, Партыя ісламскага адраджэння Таджыкістана, Ісламская дзяржава Ірака і Леванта ў Іраку і Сiрыі i інш.

Прафесар Дамаскского універсітэта Садык аль-Азм лічыць, што ісламізм «уяўляе сабой ахоўную рэакцыю супраць доўгачасовай эрозіі галоўнай ролі ісламу ў грамадскай, інстытуцыйнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнага жыцця мусульманскай супольнасцi 20-м стагоддзя». На яго думку, ісламізм уводзіцца ў практыку праз «адраджэнне паняцці ісламскага джыхаду (свяшчэннай вайны) у яго самых моцных формах»[2].

Аль-Азм пералічвае наступныя неад’емныя ўласцівасці ісламізму: фундаменталізм, интэгралізм, теакратызм, тэрарызм i тэанамізм.

Даніэль Пайпс — вядомы амерыканскі гісторык, публіцыст, пісьменнік і палітычны каментатар, спецыяліст па ісламу і блізкаўсходнім канфлікту лічыць, што ісламізм з’яўляецца «трэцяй таталітарнай ідэалогіяй» (першыя, па Пайпсу, з'яўляюцца фашызм і камунізм), якая «прапануе недарэчны сярэднявечны падыход да праблем сучаснага жыцця»[3].

Шэраг даследчыкаў мяркуюць, што ісламізм — гэта рэакцыя клерыкальных суполак на навуковае і матэрыяльнае адставанне ісламскага свету ў XX стагоддзі, на мадэрнізацыйныя працэсы сучаснага свету і г. д.[4][5].

Зноскі

  1. Игнатенко А. А. От Филиппин до Косово // Независимая газета, 12.10.2000
  2. Садик Дж. аль-Азм Что такое Исламизм?
  3. Даниэль Пайпс Без друзей на Ближнем Востоке // National Review Online, 8 ноября 2011г
  4. Сюкияйнен Л. Р. Ислам и перспективы развития мусульманского мира // Полит.ру, 19.09.2006
  5. Исламизм как реакция на модернизационные процессы. Голос России. Праверана 21 верасня 2013.