Перайсці да зместу

Сіры Дэркерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіры Дэркерт
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 жніўня 1888(1888-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1973(1973-04-28)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carl Edvard Derkert[d][7][8]
Муж Bertil Lybeck[d][3]
Дзеці Liv Derkert[d], Carlo Derkert[d] і Sara Derkert[d]
Род дзейнасці скульптарка, мастачка, пацыфіст, мадэльер
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак феміністычнае мастацтва[d]
Уплыў на Thore Wahlgren[d]
Узнагароды
медаль прынца Яўгенія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіры Карын Дэркерт (шведск.: Siri Karin Derkert: 30 жніўня 1888, Стакгольм — 28 красавіка 1973, Лідынгё) — шведская мастачка, прадстаўніца мадэрнізму.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1888 годзе ў Стакгольме. Яе бацькамі быў Эдвард Дэркерт, прадпрымальнік, і яго жонка Вальбарг Дэркерт. У сям’і было шасцёра дзяцей. Сіры вучылася ў стакгольмскай школе Уітлака; затым з 1904 па 1910 год яна наведвала мастацкую школу Альтына. У 1911 годзе яна паступіла ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў, дзе яе сяброўкамі сталі Ганна Петрус, Нінан Сантэсан і Ліза Бергстранд.

У 1913 годзе Сіры Дэркерт жыла ў Парыжы, на Манпарнасе (дзе ў той час таксама жылі Сантэсан і Бергстранд) і наведвала Рускую Акадэмію і Акадэмію Гранд-Шам’ер. У 1914 годзе Деркерт, Сантэсан і Бергстранд здзейснілі сумеснае падарожжа ў Алжыр, якое зрабіла моцнае ўражанне на Дэркерт і аказала ўплыў на яе мастацтва. У тым жа годзе яна пазнаёмілася з фінска-шведскім мастаком Вале Расенбергам. Некаторы час яны разам жылі ў Парыжы, затым здзейснілі паездку ў Англію і, нарэшце, пасяліліся ў Італіі, дзе ў 1915 годзе нарадзіўся іх сын Карла. У гэты перыяд Сіры шмат працавала, ствараючы карціны ў шэрых, сініх і зялёных танах, пад відавочным уплывам кубізму. Асноўнымі яе жанрамі былі пейзаж і аўтапартрэт. Пазней гэтыя работы дэманстраваліся на выставах у Капенгагене і ў Стакгольме ў 1919 і ў 1921 годзе.

у 1920-я гады жыла напераменку ў Стакгольме і Парыжы. Яна працягвала працаваць у галіне моды і вяла адпаведную рубрыку ў часопісе Idun, а таксама пісала мініяцюры. У 1923 годзе адбылася яе першая персанальная выстава. Мастачка шмат падарожнічала. З 1936 года яна жыла ў Парыжы разам з дачкой Ліў. У 1938 годзе Ліў памерла ад сухотаў, і пасля гэтага ўдару Сіры надоўга пакінула заняткі жывапісам.

У 1944 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Стакгольме, у 1953 — у Парыжы.

Зноскі

  1. а б Siri Derkert
  2. а б Siri Derkert // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Bertil Lybeck Праверана 14 студзеня 2018.
  4. а б 18880830-1025 Lybeck, Karin Siri // Sveriges dödbok Праверана 21 студзеня 2020.
  5. Karin Siri DerkertFinnGraven.se. Праверана 25 чэрвеня 2017.
  6. Siri Karin Derkert (Johansson) Праверана 21 студзеня 2020.
  7. Karin Siri, f. 1888 i Adolf Fredrik Stockholms stad, Studerande // Swedish Census 1910Riksarkivet. Праверана 13 лютага 2020.
  8. Adolf Fredriks kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserie, SE/SSA/0001/C I a/14 (1888), bildid: 00028282_00103, sida 101
  9. Birgittaskolan – Sveriges första "riktiga" modehus Праверана 12 лютага 2020.
  10. https://hb.diva-portal.org/smash/get/diva2:876776/FULLTEXT01 — С. 19. — ISBN 91-631-1523-9 Праверана 20 лютага 2020.
  11. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  12. Académie de la Grande ChaumièreGöteborgs universitet, 2018. — ISBN 978-91-639-7594-3 — ISSN 2003-0088 Праверана 12 лютага 2020.
  13. Siri Karin Derkert Праверана 27 верасня 2019.
  14. а б в Siri Karin Derkert Праверана 27 верасня 2019.