Сіялкот
| Горад | |
| Сіялкот | |
|---|---|
| урду: سیالکوٹ англ.: Sialkot панджаб.: سیالکوٹ | |
| 32°30′ пн. ш. 74°32′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Правінцыя | Пенджаб |
| Акруга | Сіялкот |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Ранейшыя назвы | Сакала |
| Плошча | 3,016 км² |
| Вышыня | 256 м |
| Водныя аб’екты | Чынаб |
| Часавы пояс | UTC+5 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | каля 700 000 чалавек (2008) |
| Нацыянальны склад | пенджабцы |
| Канфесійны склад | іслам (сунізм) |
| Афіцыйная мова | урду]], [[Англійская мова|англійская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 052 |
| Паштовы індэкс | 51310 |
|
|
|
| sialkot.gov.pk | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сіялко́т[1] (урду: سیالکوٹ, англ.: Sialkot, панджаб.: سیالکوٹ) — горад, размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Пенджаб у Пакістане ля падножжа заснежаных вяршынь Кашміра побач з ракой Чынаб. З’яўляецца сталіцай акругі Сіялкот. Горад знаходзіцца ў 125 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы правінцыі — Лахора, у некалькіх кіламетрах ад мяжы з Індыяй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Існуюць розныя тэорыі паходжання горада Сіялкот, але сапраўднасць тэорый не пацверджана. Дзякуючы раскопкам у гэтым раёне, былі знойдзены грэчаскія манеты, старажытныя зараастрыйскія храмы і будысцкія ступы. Сэр Аляксандр Канінгем пісаў пра Старажытнасці Сіялкота ў сваіх Археалагічных дакладах.
Паводле ведычных і міфалагічных пісанняў, Сіялкот быў заснаваны Раджа-Сулам, імператарам Мадрадэсы, яго братам Мадры, яго другой жонкай і яго маці. Ён быў дзядзькам Панду, чые подзвігі запісаны ў эпасе «Махабхарата». На працягу перыяду Махабхарты, горад звалі Сакала ці Сагала. З моманту смерці Раджа-Сула (каля 5000 гадоў назад) існуе традыцыя, што дынастыя павінна працягвацца 1500 гадоў. Сезонны паток, які цячэ праз увесь горад, вядомы як Айк Нала, згадваецца ў Упанішадах. У канцы ведычнага перыяду (1500—200 г. да нашай эры), Сакала (Сіялкот) быў сталіцай Мадрас (Брыхадараньяка-ўпанішада). У тыя гады Сіялкот быў пакрыты густымі лясамі і населены жывёлагадоўцамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ https://web.archive.org/web/20180202071628/http://www.pbscensus.gov.pk/sites/default/files/bwpsr/punjab/SIALKOT_BLOCKWISE.pdf — 2018. Праверана 5 верасня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Сіялкота Архівавана 21 ліпеня 2010.