Чынаб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чынаб

Чынаб — рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток ракі Сатледж (басейн Інда). Даўжыня — 1100 км, плошча басейна — 138 тысяч км².

Чынаб (у старажытнасці Чандрабхага або Асікні) як адна з рэк Сямірэчча згадваецца ў Ведах. Асноўныя прытокі — Джэлам, Раві. Сярэдні расход вады ля падножжаў Гімалаяў — 890 м³/с. Летнія паводкі. Мае выключнае значэнне для меліярацыі і сельскай гаспадаркі рэгіёну.

Вярхоўі ракі размешчаны ў Гімалаях, ніжэй яна перасякае Пенджаб. На тэрыторыі Індыі рака цячэ ў глыбокай даліне, у Пакістане выцякае на раўніну.