Святлана Міхайлаўна Клімковіч
Святлана Міхайлаўна Клімковіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхась Клімковіч |
Маці | Марыя Язэпаўна Клімковіч[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Святлана Міхайлаўна Клімковіч (26 жніўня 1935, Мінск — 27 студзеня 2001) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 26 жніўня 1935 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Міхася Клімковіча.
У 1958 годзе скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты «Голас Радзімы» (1958—1970), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972), рэдактарам у часопісе «Народная асвета» (1972—1974), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тзлебачанні. У 1977—1990 гг. — адказны рэдактар бюлетэня Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюза тэатральных дзеячаў) «Тэатральны Мінск». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 г.
Памерла 27 студзеня 2001 года. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках побач з бацькам і маці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступала ў друку з 1958 года. У перыядычным друку публікавала апавяданні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі і артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974, на аснове яе створаны тэле- і радыёспектаклі).
Аўтар п’ес для тэатра лялек «Дар ляснога цара» (пастаўлена ў 1978), «Балада пра белую вішню» (апублікавана ў зборніку п’ес «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» ў 1984, пастаўлена ў 1984 і на Беларускім радыё ў 1988), «Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу» (апублікавана ў 1981, Масква, і ў зборніку «Радзіма мая дарагая», 1989), п’есы «Вясновая песня» (пастаўлена на Беларускім радыё, 1985). Напісала лібрэта опер «Дзікае паляванне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1990). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю оперы XVIII ст. «Апалон-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Лалі-Лаль. Казка. Мінск. 1974.
- Сказка о царе Юрике и кузнеце Рымше. Пьеса-сказка в 2 действиях. Москва. 1981.
- Змяіны кароль. Казкі, вершы. Мінск. 2007.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарэлік Л. М. Клімковіч Святлана. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. — Мінск, 1994. — С. 270.
- Грышкевіч В. М. Клімковіч Святлана. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. — Мінск, 1994. — С. 270.
- Клімковіч Святлана Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 342.
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 2001 годзе
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Народная асвета»
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі 27 студзеня
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Выкладчыкі БДУ