ТГМ6

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТГМ6
Вытворчасць
Краіна пабудовы СССР
Завод Людзінаўскі
Гады пабудовы 1966 -
Агулам пабудавана 3148 (по состоянию на июль 2012 года)
Тэхнічныя даныя
Род службы Манеўровы
Восевая формула 2О-2О
Поўная службовая вага 72-90 т
Счапная вага 72-90 т
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі 18-22.5 т
Даўжыня лакаматыва 13,5 м
Шырыня каляіны 1520 мм, 1435 мм, 1676 мм
Магутнасць рухавіка 1200 к.с.
Тып перадачы Гідрамеханічная
Сіла цягі працяглага рэжыму 13/6,5 т
Скорасць працяглага рэжыму 5/10 км/гадз.
Канструкцыйная скорасць 36,3/74,2 км/гадз.
Эксплуатацыя

ТГМ6 на Вікісховішчы

ТГМ6 — чатырохвосны цеплавоз з гідраўлічнай перадачай, сканструяваны на Людзінаўскім цеплавозабудаўнічым заводзе. У цэлым падобны на ТГМ3, 4, 5. У 1964 годзе быў распрацаваны праект гэтага цеплавоза, а 1966 быў пабудаваны першы. Серыйна дадзены цеплавоз выпускаецца з 1967 года. Першая партыя цеплавозаў (62 машыны) была пабудавана ў перыяд з 1966 па 1970 гг.

Бяссківічная каляска ТГМ6Д
Задняя частка дызельнага памяшкання
Кампрэсар з гідрарэдуктарам

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

ТГМ6 — рамны двухвазковы цеплавоз з карданнай перадачай ад гідраперадачы да колавых параў. Восевыя рэдуктары двухступеністыя — першая ступень канічная, другая ступень цыліндрычная. Дызель 3А-6Д49 — V-вобразны, 8-цыліндравы, з уніфікаванага шэрагу ЧН26/26 (чатырохтактны з наддзіманнем, дыяметр цыліндру і ход поршня — 260 мм) Каломенскага заводу, іншыя мадыфікацыі якога ўстанаўліваюцца на цеплавозы ТЭМ7, 2ТЭ25А, мадэрнізаваныя М62 (12-цыліндравыя), 2ТЭ116, ТЭП70, ТЭП150 і мадэрнізаваныя 2ТЭ10 (16-цыліндравыя), рачныя судны і караблі (20-цыліндравыя).

На ТГМ6, як і на іншых савецкіх цеплавозах з гідраперадачай (ТГМ4, ТГ16), усіаноўлена уніфікаваная гідраперадача ў мадыфікацыі УГП-1200. У перадачу ўваходзяць два гідратрансфарматара для рушання і разгону, гідрамуфта для руху на вялікіх хуткасцях і рэверс-рэжымны рэдуктар для выбару рэжыму (манеўровы або цягніковы) і напрамку руху. На цягніковым рэжыме цеплавоз мае максімальную сілу цягі 14 тс пры хуткасці 14 км/ч і максімальную хуткасць 80 км/ч, на маневровом — 25,1 тс пры хуткасці 8,6 км/г і 40 км/ч адпаведна. Кіраванне УГП — электрычнае. Ад рэверс-рэжымнага рэдуктара да восевых рэдуктараў унутраных (2-й і 3-й) колавых пар ідуць карданныя валы, ад унутраных рэдуктараў — валы да знешніх (1-му і 4-му). У кожным восевым редуктары ўстаноўлены масляная помпа з клапаннай каробкай, якая дазваляе ствараць ціск помпы незалежна ад напрамку руху цеплавоза. Заліваецца ў рэдуктары трансмісійнае масла ТСп.

Кіраванне дызелем — электрычнае дыстанцыйнае з васьмю пазіцыямі магутнасці: мінімальныя абароты (0-я і 1-я пазіцыі) — 420 мін-1, максімальныя (8-я пазіцыя) — 1000 мін-1. Прывад вентылятара халадзільніка і кампрэсара — праз гідрамуфты рэгуляванага напаўнення, што дазваляе забяспечваць 2/3 прадукцыйнасці кампрэсара на першай пазіцыі, поўную прадукцыйнасць — з 3-й пазіцыі, пры далейшым росце абаротаў дызеля адкрываюцца клапаны на гідрамуфты, і абароты кампрэсара падтрымліваюцца на ўзроўні 1450 мін-1. Кампрэсар — 6-цыліндравы V-вобразны тыпу ПК-5,25. Запуск дызеля — электрычны ад электрастартэра ЭС-2, напружанне бортсеткі — 75 В, выдаецца акумулятарнай батарэяй 32ТН-450, а пры рабоце дызельнага рухавіка — дапаможным генератарам КГ-12, устаноўленым на гідраперадачы.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

ТГМ6А[правіць | правіць зыходнік]

Мадыфікаваны варыянт. У ходзе выпуску вырабляліся змены, у прыватнасці, была павялічаная вага цеплавоза. Усяго з 1970 па 1989 год пабудавана 2435 секцый. Адметная асаблівасць — адсутнасць малога капота.

ТГМ8[правіць | правіць зыходнік]

Экспартная мадыфікацыя з дызелем 3АЭ-6Д49 і гідраперадачай УГП-1200. Мелі розныя індэксы - ТГМ8Э, ТГМ8ЭК, ТГМ8ПМ, ТГМ8П, ТГМ8К.

ТГМ6Б[правіць | правіць зыходнік]

ТГМ6А-0394 у якасці эксперыменту быў укамплектаваны бяссківічнымі каляскамі і атрымаў новую серыю ТГМ6Б.

ТГМ6В[правіць | правіць зыходнік]

Мадэрнізаваны цеплавоз з удасканаленнямі, пазней перакачаваўшымі на ТГМ6Д. Мае асобную нумарацыю і быў выпушчаны ў колькасці 236 штук у перыяд з 1988 па 1990 гады. На гэтым цеплавозе выкарыстоўваецца дызель 7-6Д49 з працоўнымі абарачэннямі 350-950 мін-1 і гідраперадача толькі з двума гідратрансфарматарамі.

ТГМ6Д[правіць | правіць зыходнік]

Выпускаецца з 1991 года (за ўсё ўжо выпушчана 411 машын). У цеплавозе шмат напрацовак ад ТГМ4Б. Адно з адрозненняў ад ранейшых мадэляў — наяўнасць малога (задняга) капота. З 250-х нумароў выпускаецца на бяссківічных калясках. Як і яго папярэднік, цеплавоз абсталяваны дызелем 7-6Д49 (але на цеплавозе таксама могуць выкарыстоўвацца і іншыя рухавікі).

39[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду СССР у пачатку 1990-х гг. было пабудавана 8 цеплавозаў ў мадыфікацыі ТГМ6Д для экспарту на Кубу. Яны мелі вагу 78 т (замест 90 т у базавай мадэлі) і дызель прыстасаваны для працы з субтрапічным клімаце. Але цеплавозы так і не былі адпраўленыя на Кубу. Яны былі пераробленыя для працы ў кліматычных умовах Расіі і прададзеныя прамысловым прадпрыемствам, але па невядомай прычыне захавалі кубінскую серыю 39 (на бартах серыя пазначаная, як ТГМ6Д-39ХХХ).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

http://tgm4.org Архівавана 21 кастрычніка 2017. - Сайт, на якім можна праглядзець інфармацыю пра цеплавозах ТГМ6, апісанне іх мадыфікацый, а таксама шмат іншай інфармацыі аб лакаматывах.