Таарская зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Таа́рская зямля (ліў.: Taara aed, «зямля Таары») або Тура́йда (лат.: Turaida) — у ХІ — XIII ст. зямля гаўяскіх ліваў (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда; Крымулдскі край, вёска Турайда). Размяшчалася ў нізоўі ракі Гаўя. Падзялялася па рэчцы на два княствы: Правабярэжнае і Левабярэжнае. Першым княствам кіравалі князі Ана, Каўпа і Весіке, іх рэзідэнцыяй быў Таарскі (Турайдскі) замак. У другой частцы кіраваў Дабрэліс, з рэзідэнцыяй у Дабрэльскім замку. Да канца XII стагоддзя была язычніцкім краем; паступова хрысціянізавалася каталіцкімі місіянерамі з Германіі. У 1206 годзе правабярэжная частка ўвайшла ў склад Рыжскага біскупства, а левабярэжная — да земляў Ордэна мечаносцаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Arbusov Leonid. Grundriss der Geschichte Liv-, Est- und Kurlands. — Riga: Jonck und Poliewsky, 1918.(ням.)