Ліўская мова
| Ліўская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | līvõ kēļ |
| Краіны | Латвія |
| Рэгіёны | Курляндыя |
| Статус | на мяжы знікнення[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | fiu |
| ISO 639-3 | liv |
| WALS | liv |
| Ethnologue | liv |
| ELCat | 3388 |
| IETF | liv |
| Glottolog | livv1244 |
Ліўская мова (саманазва: līvõ kēļ) — фіна-ўгорская мова, калісьці распаўсюджаная ў Курземе, Латвія. Родная мова ліваў.
Ліўская мова блізкая да эстонскай і фінскай моў. Алфавіт складзены ў XIX ст. на аснове лацінкі, налічвае 39 літар:
a A, ā Ā, ä Ä, ǟ Ǟ, b B, d D, ḑ Ḑ, e E, ē Ē, f F, g G, h H, i I, ī Ī, j J, k K, l L, ļ Ļ, m M, n N, ņ Ņ, o O, ō Ō, ȯ Ȯ, ȱ Ȱ, (ö Ö), (ȫ Ȫ), õ Õ, ȭ Ȭ, p P, r R, ŗ Ŗ, s S, š Š, t T, ț Ț, u U, ū Ū, v V, (y Y), (ȳ Ȳ), z Z, ž Ž
Першая кніга на ліўскай мове апублікавана ў 1863 годзе.[1]
У 2013 годзе ў Канадзе памёр апошні носьбіт ліўскай мовы, для якога гэтая мова была першай роднай[2].
Менавіта ліўскае suž «воўк» з’яўляецца фанетычна найбліжэйшым словам з усёй фінскай лексікі (эстонскае suzi, фінскае susi) да першакрыніцы, ад якой пайшла назва дняпроўскай ракі Сож (Suž > Съжь > Сож)[3]. Узнікненне назвы адносяць да часоў балцка-фінскага ўзаемадзеяння ў рэгіёне сожскіх вярхоўяў, пачатак якога датуюць 4400-4200 гг. да н.э. Тады, у пачатку сярэдняга неаліту, на тэрыторыю протабалтаў (Нарвенская і Нёманская археалагічныя культуры) з паўночнага ўсходу насунулася фіна-вугорская па паходжанні археалагічная культура ямачна-грабенчатай керамікі[4].
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Ливский язык(руск.) |
Зноскі
- ↑ omniglot.com
- ↑ Death of a language: last ever speaker of Livonian passes away aged 103
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.
- ↑ A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.
