Тадэвуш Урублеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Урублеўскі
Род дзейнасці палітык, адвакат, юрыст, бібліяфіл
Дата нараджэння 8 лістапада 1858(1858-11-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1925(1925-07-03)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Eustachy Wróblewski[d]
Маці Emilia Wróblewska[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Урублеўскі (польск.: Tadeusz Wróblewski, 8 лістапада 1858 — 7 ліпеня 1925) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дом у Вільні, у якім жыў Тадэвуш Урублеўскі

Нарадзіўся 8 лістапада 1858 года ў сям’і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна[3]. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі, пазней — генерал Парыжскай Камуны.

Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа Вішынскаса[4]. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»[5]. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні.

Бібліятэка Акадэміі навук Літвы

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Tadeusz Stanisław Wróblewski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. Paweł Chojnacki. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 16 кастрычніка 2011.
  4. Сталюнас Д. Гражданин Великого Княжества Литовского // Вильнюс = Vilnius. — 1989. — Март — апрель. С. 129
  5. Jurkiewicz J. Demokraci wileńścy w latach 1905—1914 (Zarys dzałalności i myśli politycznej) // Acta Baltico-Slavica. — XV. — 1983. S. 161

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]