Такія сінія снягі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Такія сінія снягі
Аўтар Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1988
Апублікаваны ў Полымя

«Такі́я сі́нія снягі́» — аўтабіяграфічная дакументальная аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага пра жыццё ахвяр сталінскіх рэпрэсій падчас высылкі ў Сібір.

Аповесць упершыню была надрукавана ў часопісе «Полымя» (№ 9 за 1988 год) пад назвай «Успаміны майго двайніка». Аўтар апісвае жыццё пісьменніка і яго сям’і напярэдадні і пасля высылкі ў Сібір. Далёка ад роднай Беларусі, там, дзе такія сінія снягі, моцныя маразы, і пачалі абжывацца бестэрміновыя вязні ГУЛАГу, нават не спадзеючыся адчуць сябе калі-небудзь вольнымі людзьмі.

" Неафіцыйна называюць нас «паўторнікі». Гэта людзі, якія гадоў па дзесяць адседзелі ў лагерах, вызваліліся, пабылі трохі дома, з некаторых паздымалі судзімасці, і раптам Берыя спахапіўся, што выжыла і вярнулася на волю больш як трэба, лазяць скрозь, нечага дамагаюцца, патрабуюць аднаўлення ў грамадзянскіх правах і нават у партыі. Загадаў сабраць усіх за краты, правесці следства, калі знойдзецца хоць маленькая зачэпка, адправіць у лагер, а не — у ссылку ў паўночныя раёны Сібіры і Казахстана.
Сяргей Грахоўскі
"Такія сінія снягі"
"

Аповесць «Такія сінія снягі» уваходзіць разам з аповесцямі «Зона маўчання» і «З воўчым білетам» у аўтабіяграфічную трылогію Сяргея Грахоўскага, напісаную ў перыяд 1987—1989 гадоў, якая з'яўляецца беларускім аналагам нарысу «Архіпелаг ГУЛАГ» расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.

Ва ўступе да трылогіі Грахоўскі дае запавет нашчадкам не дапусціць паўтарэння трагедыі беларускага народа 1930—1940-х гадоў[1]:

" Я памятаю садыстаў-следчых, злачынцаў-«суддзяў», наглядчыкаў, лагерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі і ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлуснёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасць і шчасце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі.
Сяргей Грахоўскі
"Слова да споведзі"
"

Зноскі