Талака (ансамбль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Талака — беларускі ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай філармоніі. Створаны ў 1993 годзе. Арганізатар, мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар — Мікалай Падаляк.

У складзе ансамбля харэаграфічная, вакальная і інструментальная групы.

Рэпертуар ансамбля разнастайны, і ўключае ў сябе рознахарактарныя народна-сцэнічныя танцы і харэаграфічныя замалёўкі. Сярод іх — «Бабылі», «Ойра», «Крупчанская кадрыль», а таксама музычныя найгрышы, беларускія народныя песні ў апрацоўцы кампазітараў і традыцыйнай распеўцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).