Алена Міхайлаўна Падаляк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Міхайлаўна Падаляк
 
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, настаўніца
Месца працы
Нараджэнне 12 мая 1962(1962-05-12) (58 гадоў)
 
Узнагароды

Алена Міхайлаўна Падаляк (нар. 12 мая 1962, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі інстытут культуры (культасветработнік, кіраўнік самадзейнага харавога калектыву), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай).

Працавала метадыстам Гарадоцкага раённага Дома культуры, хормайстрам, хормайстрам дзіцячага ансамбля песні і танца «Камарыкі» Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Наваполацкнафтааргсінтэз», выкладчыкам прадметаў харавога цыкла Віцебскага культурна-асветнага вучылішча, выкладчыкам кафедры музычнага выхавання Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, хормайстрам, дырэктарам вакальнахарэаграфічнага ансамбля «Талака». Дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы «Віцебская абласная філармонія».

Была намеснік старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі