Талакуха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талакуха
Кірунак: абрадавыя танцы
Памер: 2/4
Тэмп: умераны
Вытокі: беларускія народныя танцы

«Талаку́ха»[1][2], таксама «Талака»[1][2] — старадаўні беларускі традыцыйны народны танец. Атрымаў назву ад звычаю «граць талаку» — весяліцца, спяваць і танцаваць пасля заканчэння талакі. Танец зафіксаваны ў першай палове XIX стагоддзя[1]. У 1853 годзе П. М. Шпілеўскі ў кнізе «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» запісаў іншы варыянт «Талакухі»[2].

Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Маcавы кругавы танец, у якім два кругі (адзін у другім) рухаюцца ў розныя бакі і ўдзельнікі пераходзяць са знешняга круга ва ўнутраны і наадварот. Асноўны рух танца «талачэнне» — таптанне на месцы з рознымі рытмічнымі прытупамі і драбушкамі.

На дажынкі выбіралі з дзяўчат «багіню». Ёй давалі вянок з апошніх каласоў жыта, прыгожаны кветкамі і стужкамі, акружалі яе і з дажыначным снапом у руках, пакрытым белым пакрывалам, ішлі ланцугом, спявалі і танцавалі. Танец «багіня», якая круцілася наперадзе, а астатнія дзяўчаты, стоячы паўкругам, тупалі нагамі, падскоквалі, не зыходзячы са свайго месца, і размахвалі хусткамі. Потым усе дзяўчаты даганялі «багіню», акружалі яе кланяліся ёй. «Багіня» ж, седзячы на зямлі, спявала пра сонейка, пра дождж, прасіла камароў, каб яны не кусалі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]