Таласа (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таласа (стар.-грэч.: Θάλασσα) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя багіні мора з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун IV.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Таласа была адкрыта ў верасні 1989 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 29 верасня 1989 г, а тэкст паведамляў пра 25 выяў, атрыманых на працягу 11 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 18 верасня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 5. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.