Талаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Талаі, куануа
(Tolai, kuanua)
Tolai dancers, Malakuna3.jpg
Фота каля 1918 г.
Агульная колькасць 121 тыс. (2015 г.)
Рэгіёны пражывання Папуа — Новая Гвінея
Мова талаі
Рэлігія анімізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы ні-вануату

Тала́і, або куану́а (саманазвы: Tolai літаральна "сябра", kuanua літаральна "сапраўдная зямля") — меланезійскі народ, карэннае насельніцтва часткі архіпелага Бісмарка. Агульная колькасць (2015 г.) - 121 000 чал.[1]

Талаі насяляюць паўночны ўсход вострава Новая Брытанія, а таксама суседнія невялікія астравы. У мінулым не мелі адзінай саманазвы. Сучасныя назвы tolai і kuanua былі дадзены еўрапейскімі місіянерамі і канчаткова замацаваліся толькі напярэдадні другой сусветнай вайны.

Асноўны гаспадарчы занятак — земляробства, на марскім узбярэжжы — рыбалоўства. Талаі знаходзіліся под моцным уплывам еўрапейскай культуры з 1870 г., калі на іх землях з'явіліся гандляры і хрысціянскія святары. Пад іх уплывам традыцыйная гаспадарка значна камерцыялізавалася. Доўгі час талаі займаліся вытворчасцю копры. З сярэдзіны XX ст. асноўны прыбытак дае вырошванне какава. Многія талаі жывуць і працуюць у гарадах. Да прыходу еўрапейцаў адзінай палітычнай арганізацыі не мелі. Галоўную ролю ў грамадскім жыцці адыгрывалі вясковыя абшчыны і родавыя правадыры. Адлік сваяцтва вядзецца як па мужчынскай, так і жаночай лініі. Аднак роды фарміруюцца па лініі маці.

Талаі знакаміты сваімі яркімі і экспрэсіўнымі танцамі, якія раней мелі сакральны характар і арганізоўваліся падчас мужчынскіх святаў балагуан або святаў матаматам, прысвечаных духам прыроды.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]